dimaidr wrote in by

На нашых вачох працягваюць руйнаваць нашую Горадню!

Шмат хто кажа, што нікому да гэтага няма справы, нікога гэта не цікавіць, дый позна ўжо нешта рабіць. Але:

НЕ, ЯШЧЭ НЯ ПОЗНА!

І няпраўда тое, што няма людзей: мала, але ёсьць. Калі б ня гэтая жменька людзей (колькасьць адмыслова не называю, хоць ведаю кожнага асабіста), то зьнішчэньні ў 2006 годзе былі бы яшчэ большымі. Трошачкі атрымалася ўратаваць.

Але гэта праўда, што абаронцаў надзвычай мала. І праўда тое, што большасьць тых, хто грудзі выпячвае, даводзячы свой гераізм, папросту зрабілі выгляд, што нічога не адбываецца, пастанавілі адмаўчацца.

2007 год у плянах чыноўнікаў прынясе яшчэ больш стратаў, яшчэ больш непапраўных памылак. Стары мост, рэчышча Гараднічанкі, кірха, Станіславова, Румлёўскі парк - гэта толькі частка таго, што сёлета зьбіраюцца "рэканструяваць" з дапамогай бульдозэраў і сумна вядомай пліткі (дарэчы, дырэктар краснасельскага заводу, зь якога ідзе гэтая плітка, зьяўляецца сваяком кіраўніка горадні - ну, гэта так, рэмарка).

Катастрафічна патрэбная дапамога! Не хапае ўмелых рук, хуткіх ног, сьветлых галоваў і мужных сэрцаў. Калі гэткія ёсьць - адгукнецеся! Далучайцеся да нас! Нас можна знайсьці праз наш сайт harodnia.com - будзем усім вельмі ўдзячныя!

Калі ласка, распаўсюдзьце гэтую інфармацыю як мага шырэй. Дзякуй.

via daroha