svindzer wrote in by

Паважаныя патэнцыйныя ўдзельнікі Дня Волі!

Нажаль ні ў каго не выклікае сумневу тое, што і перад, і падчас, і пасля Дня Волі нас будуць вінціць. Як мінімум некалькім дзесяткам чалавек прыйдзецца выпрабаваць на сабе новы "рэпрэсіўна-прагрэссіўны" адміністратыўны кодэкс, паводле якога забараняюцца харчовыя перадачы.

Таму мы зараз маем выдатныя шанцы арганізаваць найбольш масавую галадоўку на Беларусі, пры гэтым, яна будзе адбывацца ў турме. Там дзе "праваабарончыя" ворганы нясуць поўную адказнасць за наша жыццё і здароўе!

Прапаную ўсім затрыманаым у сувязі з Днём Волі ў залях "судоў" абвяшчаць галадоўкі пратэсту, супраць праізволу ўлады!

Калі нас будзе шмат, будзе і рэзананс!