Самая вядомая ў Беларусі інтэрнэт-газета «Беларускія навіны» праводзіць рэкламную «Меняем людей на золото». Галоўны прыз — залаты мерны злітак Нацыянальнага банка Беларусі. “Народныя навіны Віцебска” устойліва знаходзяцца ў 5-цы лідэраў. Нашай рэдакцыя прыняла рашэнне прыз перадаць на аперацыю нашаму маленькаму земляку Арцёму Небакаткіну.
Арцёму толькі год, і ў яго прыроджаны парок развіцця — атрэзія
жоўчных хадоў. Хлопчыку патрэбная трансплантацыя печані — вельмі
дарагая аперацыя. Грошы на гэтую аперацыю збіраюцца па ўсёй Беларусі. З
дабрачынным канцэртам на карысць Арцёма вытупіла меская спявачка Вольга
Залесская, якая нарадзілася ў Віцебску. Па стану на канец снежня была сабраная толькі палова сумы.
Іншы ўдзельнік конкурсу гарадзенскі блог вырашыў перадаць свой магчымы выйгрыш мясцоваму дзіцячаму дому.