фактаў аб аварыі на трубапровадзе ў Бешанковіцкім раёне. Раней
паведамлялася аб уцечцы 100 тон дызпаліва, аднак міністар унутраных
спраў, пасля аблёту Даўгавы на верталёце, дужа занепакоены сітуацыяй і
выказваецца катэгарычна: “Вышэй Краславы і да мяжы пляма дызельнага
паліва пакрывае рэчку на 80-90%. Я веру сваім вачам болей, чым заявам”.
Гэткую ж занепакоенасць выказвае і дырэктар Дзяржаўнай службы аховы
асяроддзя Латвіі Віліс Авотыньш: “Зараз даўжыня плямы нафтапрадуктаў
складае 100 кіламетраў і пакуль няма прыкметаў таго, што аб’ёмы выкідаў
у Даўгаву зніжаюцца”.