Сёння
Дзяніса Дзянісава, аднаго з актыўных удзельнікаў намётавага мястэчка,
нарэшце выпусцілі з СІЗА №2, дзе ён знаходзіўся амаль два месяцы.
Сябры Дзяніса сабралі патрабуемыя следчым 15 000 000 рублёў пад час
акцыі “Падары свабоду палітвязню”, якая ішла па ўсёй краіне. Грошы былі
пералічаныя на адмысловы рахунак яшчэ да абеду 9 красавіка, у дзень
народзінаў маладога палітыка, аднак яму так і не ўдалося адсвяткаваць з
роднымі.
Марнымі аказаўся і аўторак. Увесь дзень каля СІЗА №2 дзяжурылі то
родныя, то журналісты, але Дзянісаў заставаўся за кратамі. А вечарам
стала вядома, што пракурор “толькі пачаў знаёміцца з заявай”.
(далей…)