16 красавіка ўвечары выявіўшы «салідарнасьць» з хваляй наездаў на «Трэці Шлях» з апазыцыйнай серады хакеры, якія завуцца Anti oppozition forces (яны падпісаліся даслоўна так: Hack3d by AntiOppositionForce{AntiPartizan}), знайшлі пралом у абароне і сьцерлі на сервэры Трэцяга Шляху наступныя сайты супольнасьці: www.3dway.org, http://www.belzhaba.com, http://www.multclub.org і інш., сайт кампаніі “За свабоду палітвязьняў» http://za.nashih.info, а таксама сайты нашых партнэраў: Офіса «За дэмакратычную Беларусь»: http://www.democraticbelarus.eu, Беларусы.ЕУ: http://www.belarusy.eu, Андрэя Суздальцава: http://www.politoboz.com, няскончаную электронную бібліятэку ЗБС «Бацькаўшчына» і шэраг іншых праектаў.
Мабыць, выйшаўшы на працу ў панядзелак, нашы «калегі» у органах дзяржбясьпекі заклапаціліся лёсам спадара Волчэка і чысьцінёй мундзіра палкоўніка Падабеда і вырашылі іх маральна падтрымаць.
Мы не будзем аднаўляць сайты адразу ў поўным аб'ёме, а павольна прааналізуем іх абарону і будзем уключаць іх па чарзе, упэўніўшыся ў тым, што яны абароненыя.
Тэхнічная служба «Трэцяга Шляху»