svindzer (svindzer) wrote in by,
svindzer
svindzer
by

Менск, Горадня... Хто наступны?

Вандалізм дзяржаўнага ўзроўню ў Рэспубліцы Беларусь з кожным тыднем набірае новыя маштабы. Пасьля рашэньня сталічных уладаў аб рэканструкцыі Бэрнардынскага кляштару ў гатэльны комплекс, не жадаюць адставаць ад менскіх чыноўнікаў іх гарадзенскія калегі. Ужо неўзабаве можа цалкам зьікнуць гістарычны цэнтар Горадні. Плян адобрыла Міністэрства культуры краіны.

Напрыканцы мінулага тыдня Беларуская рэспубліканская навукова-мэтадычная рада па пытаньнях гісторыка-культурнай спадчыны пры Міністэрстве культуры падчас выязнога паседжаньня адобрыла прапановы Гарадзенскага гарадзкога выканаўчага камітэту пра рэканструкцыю старой Горадні. Гаворка йдзе пра фактычна зьнішчэньне той часткі гораду, якая зараз фігуруе на паштоўках, прысьвечаных помнікам архітэктуру гораду – зьнішчэньне ўсяго гэтак званага Новага Сьвету, а таксама шэрага будынкаў 18 ст.

Якія канкрэтна часткі Горадні могуць зьнікнуць у выніку рашэньня чыноўнікаў? - распавядае гарадзенскі гісторык Андрэй Вашкевіч.

А. Вашкевіч: У першую чаргу гэта квартал паміж вуліцамі Дзяржынскага –Міцкевіча – 17 верасьня – Горкага – Астроўскага. Гэты квартал плянуецца зьнішчыць цалкам, а іншыя аб'екты – гэта розныя будынкі параскіданыя па горадзе. Гэта будынкі з канца 20 ст. да 30-ых гадоў самых розных стыляў – канструктывізм, эклектыка, мадэрн. Паводле новага пляну, там мае быць раён з трох-, пяціпавярховымі забудовамі для «новых беларусаў». Пэўныя рэчы ўлады зьбіраюцца захаваць, але гэта можа чацьвертая частка ўсяго таго, што там ёсьць.

......

www.polskieradio.pl/zagranica/by/dokument.aspx?iid=51434

Subscribe
  • Post a new comment

    Error

    Anonymous comments are disabled in this journal

    default userpic

    Your reply will be screened

    Your IP address will be recorded 

  • 0 comments