Раніцай у 10 гадзін Барыс Хамайда выставіў пікет у цэнтры
Віцебску, каля ўваходу ў краму, якая месціцца ў “Сінім доме”. Звычайна
гэтым месцы Барыс Ханонавіч распаўсюджвае незалежную прэсу. Сёння ж ён
усталяваў невялічкі звон з плакатам “Памінальны звон па ахвярах
Чарнобыля”, у які раз-пораз званіў.