jn (paranamar) wrote in by,
jn
paranamar
by

Семінарыі быць? Ці патрэбна семінарыя?

Сення на сходзе выкладчыкаў Духоўнай вучэльні было абвешчана, што Сінод Беларускай Праваслаўнай Царквы прыняў рашэнне пра адкрыцце ў Віцебску праваслаўнай семінарыі на базе мясцовай Духоўнай вучэльні.Пастанова была адпраўлена ў Маскву на разгляд Сіноду РПЦ, які і прыме канчатковае рашэнне.Пакуль семінарыя мае складацца з аднаго аддзялення- пастырска –багаслоўскага(гэта там, дзе вучаць на папоў).  Архіепіскап Яўгеній, рэктар Маскоўскай Духоўнай семінарыі і акадэміі, пастаўлены здзяйсняць інспекцыі і сачыць за прынаднасцю абсталявання для семінарыі, падрыхтаванасцю выкладчыкаў, адукацыйным узроўнем студэнтаў.Наогул, з Віцебскай епархіі шмат хто атрымоўвае адукацыю ў Смаленску,некаторыя ў Пецярбурзе ды Маскве, зрэдку ў Жыровіцах ды Кіеве.  

А як вам падаецца ,ці патрэбна Беларусі яшчэ адна семінарыя?

Subscribe
  • Post a new comment

    Error

    Anonymous comments are disabled in this journal

    default userpic

    Your reply will be screened

    Your IP address will be recorded 

  • 12 comments