krou (krou) wrote in by,
krou
krou
by

Колькі забярае нам дзяржава, а колькі застаецца для нас.

Колькі забярае нам дзяржава, а колькі застаецца для нас.


Каб вы зразумелі ў чым справа... Нейкі час таму я размаўляў з маім добрым знаёмым, былым генеральным дырэктарам польскай аўтамабільнай фабрыкі Daewoo-FSO. Гутарка датычыла часоў калі яны яшчэ рабілі польскі аўтамабіль - "Палянэз" (Polonez). Я яго запытаў, ці ведае ён, колькі падатку ў Палянэзе. Ён адказаў "Так, мы лічылі, атрымалася 50,6%". Я пытаюся: "А як вы лічылі напрыклад колы ці пакрышку кола?". Адказ: "Ну як... Кола гэта кола, а не падатак....". Кажу: "Не, не... Фірма вам прадае за 50 еўра не "кола" - значыцца шмат кампанентаў плюс праца - але таксама: падаткі плочаныя ад кола, падаткі плочаныя ад працаўнікоў, страхоўка працаўнікоў, падатак у энэргіі патрачанай пры прадукцыі кола".....

Пасля ўсіх гэтых адлічэньняў атрымалася нам, што калі б не падаткі, "Палянэз" мог бы быць танейшы больш за 75%...


Зараз пераходзім да нашых падлікаў: ...

На самым пачатку скажу толькі, што памыліцца магу на +/- 5% ...

Заробак у Менску прыкладна: 300$ (зарабатак нэтто, такзваны ”на руку”)

Сацыяльныя ўзносы: 50% (пенсыённы фонд, мэдычны, трудавы, чэрнобыльскі йгд) (з нашых заробкаў забіраюць на будучую пенсію [пра тое якія пенсыі ўсе й бяз мяне ведаюць, дый пры нэгатыўным (мінусавым) натуральным прыросьце, баюся што наша пакаленьне нічоге не атрымае, бо не будзе каму плаціць на нашыя пенсыі (для тых хто няведае: адбываецца гэта так, што мы сёньня плоцім на тых хто зараз на пенсы, а на нас будуць плаціць нашыя дзеці й унукі)], на фонд мэдычнага страхаваньня (цікава ці вы задаволеныя ўзроўнем лячэньня ў Беларусі?!), на трудавыя фонды (пасобіе - для абібокаў) і інш). Вартасьць ўзносаў - 150$

Падаходны налог 20% плоцім толькі ад працы: 60$ (гэтыя грошы йдуць на ўсё іншые, на льготныя квіткі для нашых дзяцей, на вучобу нашых дзяцей (якіх прымусова разьмяркоўваюць, пад прэдлогам адпрацаваць тое, што ўжо адпрацавалі іх бацькі) ігд)


Атрымоўваецца, што наш рэальны заробак (інакш кажучы - заробак брутто), столькі сколькі мы каштуем для нашага працадаўцы (якія ён бы плаціў нам, калі б не ўся гэтая дурасьць з падаткамі й узносамі), гэта 300$ ("на руку") + 150$ (узносаў) + 60$ (падаткі) = 510$ (гэта наш кошт для нашага працадаўцы, інакш кажучы, калі б не дзяржава, ён бы гэтыя грошы плаціў нам, а так...) Розьніцу паміж 300$, а 510$ адчуць лёгка. Праўда?!

(зараз я пачую, што гэта патрэбна.... Дык вось, НЕ ПАТРЭБНА! Але аб гэтым ужо ў наступным артыкуле)

Далей..

На алкаголь у сярэднім аддаем 30$ у месяц (клюбы, бары, лавачкі ў парку... йгд); акцыз (у сярэднім 70%) і іншыя падаткі накшталт НДС (плюс 15-20%) (глядзі выжэй апавяданьне пра "Палянэз"): атрымоўваецца 90% = 27$ (з таго што мы трацім на алкаголь, мы аддаем дзяржаве) Уявіце, прадпрымальнік які дае працу людзям зарабляе з нас толькі 3$ (!!!) а рэшту (27$) забірае дзяржава й яшчэ жмецца на ільготы для студэнтаў і маленькіх дзетак.

Топліва: 50$; акцыз і іншыя падаткі (міжіншым на дарогі [вы бачылі ў тым-жа Менску нармальныя дарогі?!] : 70% = 35$ (аддаем дзяржаве)

Ежа, спажывецкія тавары: 150$; укрытыя ў іх падаткі (міжіншым НДС, акцыз [нават на гарбату]) каля 35% = каля 53$ (для дзяржавы)

Жыльлё (газ, электрычнасьць і інш) каля 40% з таго што засталося; укрытыя ў іх падаткі: 45% = каля 14$ (вядома куды... у ср**у)

Тавары й паслугі (вопратка, цырульнік і падобныя) - застаецца на гэта прыблізна 40$ - каля 80% гэта падаткі яўныя й скрытыя (прыклад скрытых: НДС, які плоціцца па некалькі разоў: калі фабрыкі набываюць сыравіну для вытворчасьці сваіх тавараў => калі прадаюць яе гуртоўням => калі тыя прадаюць дыстрыб'ютарам => яны ў сваю чаргу да пунктаў продажы, крам => і апошня ў ланцужку гэта мы кліенты, набыўцы) = 32$ (нам забіраюць і зноў-жа, на Рынак трапляе толькі 8$ з 40$)


Падсумуем. Атрымоўваецца, агулам МЫ плоцім (а заносяць гэта ў зубах да розных фондаў, падатковых устаноў ігд, у ролі бясплатных зборшчыкаў, вытворцы й прадпрымальнікі..) 371$ розных падаткаў, што зьяўляецца прыблізна 73% нашых даходаў (з 510$)


Дагэтага трэба далічыць яшчэ падаткі ад нерухомасьці, ад жывёлаў, і шмат, шмат інных (вельмі разнастайных) - што агулам дае нам каля 80%


Высновы:

* дзяржава забірае нам 80% нашых заробкаў, што яна з імі робіць - не ведаю (значыцца ведаю, але як бачу гэта ўсё, дык думаю: лепш бы не ведаў, на здароўі з'эканоміў бы)

* толькі 139$ з таго што плоцім (зыходзячы з нашых вылічэньняў) трапляе да прадпрымальнікаў, якія ствараюць для нас прадукты (а мы, праўда-ж, хочам набываць танныя й якасныя тавары?!), ствараюць для нас мейсца працы (а мы, праўда-ж, хочам зарабляць як мага большыя грошы?!)


А зараз пакідаю вас з вашымі разважаньнямі, а розных сацыялістаў і (упасі Божа) камуністаў запрашаю да дыскусыі. Ужо вельмі хочацца надраць вам..... патыліцу. (адказваю толькі на маім ЖЖ - http://krou.livejournal.com/8446.html )

05.05.2007
Кроў (ЧпБ) паводле JKM

Subscribe

  • Post a new comment

    Error

    Anonymous comments are disabled in this journal

    default userpic

    Your reply will be screened

    Your IP address will be recorded 

  • 2 comments