адбыўся прарыў. Ён утварыўся каля вёскі Бабаедава Бешанковіцкага раёна,
паблізу таго месца, дзе ў сёлета ў сакавіку адбылася падобная буйная
аварыя з разлівам дызельнага паліва. Як паведаміў “Інтэрфакс” са
спасылкай на міністра па надзвычайных сітуацыях Беларусі Энвера
Барыева, прарыў з’ўляецца лакальным, і з нафтапровада выцякла невялікая
колькасць нафтапрадуктаў. На дадзены момант уцечку паліва лакалізавалі.
Міністр запэўніў, што аварыя не нанясе цяжкіх наступстваў для
навакольнага асяроддзя, і што “у рэкі нафтапрадукты не трапяць”