silverrebel (silverrebel) wrote in by,
silverrebel
silverrebel
by

Палата прадстаўнікоў прыняла закон аб адмене льготаў

Уладзімер Глод, Менск
Палата
прадстаўнікоў прыняла закон “Аб дзяржаўных сацыяльных ільготах, правох
і гарантыях для паасобных катэгорыяў грамадзянаў”. У першым чытаньні за
яго прагаласавала 99, супраць – 2. У другім: за – 101, супраць – 1.


Згодна
з законам, будуць адмененыя многія з існуючых цяпер ільгот. Напрыклад,
зьніжка кошту праезду на пасажырскім транспарце для навучэнцаў,
вэтэранаў працы, грамадзян пры выкананьні службовых абавязках.

Адмяняюцца ці абмяжоўваюцца льготы для былых вязьнях
фашысцкіх канцлягераў. Будуць скарочаныя катэгорыі асобаў, якія маюць
ільготы па аплаце жыльлёва-камунальных і мэдычных паслугаў.


Як патлумачыў нашаму карэспандэнту міністар працы і сацыяльнай
абароны Уладзімер Патупчык, гэты закон пройдзе звычайную працэдуру. Яго
павінны зацьвердзіць у Савеце Рэспублікі, потым ён будзе падпісаны
кіраўніком дзяржавы. Толькі прыблізна праз 6 месяцаў закон пачне
дзейнічаць.

http://www.svaboda.org/articlesfeatures/society/2007/5/AFD2B793-A41D-4E71-9C8C-BC42255DBB9C.html

----
Ну што, япер трэба чакаць адмену бясплатнай адукацыі і медыцыны.
Таму што Радзіма ў небяспецы!
Subscribe
  • Post a new comment

    Error

    Anonymous comments are disabled in this journal

    default userpic

    Your reply will be screened

    Your IP address will be recorded 

  • 9 comments