paranamar wrote in by

Полацкія зацемкі

Каля Сафіі на дзень святой Еўфрасінні было шматлюдна.Служыў Філарэт,народ чакаў.Унізе выстроілася чарга па ваду з крыніцы.Тут жа корпаўся бомж.Урачыста узняўшы слоік з набранай вадой,ен сказау:"Гэта вам не баржомі..",крыху адпіўшы дадаў " І не есентукі!...гэта на многа старшэ!..."
Потым раптам сціхнуўшы люд пачуў неверагоднае:"
Полацак на два стагоддзі старэйшы за Кіеў....Усі саборы строіліся па ўзору Полацкага..."
Я па-дзіцячы даверліва(уяуляю свой выраз твару): І Канстантынопальская?!"
"Усі!",-голасам ,не церпячым абвяржэнняу сказаў валацуга,і ўзваліўшы свой клунак,пайшоў угару.
падумалася:нам бы такіх патрыетаў ды ўсюды:-)...