Dmitry Sheiko (dsheiko) wrote in by,
Dmitry Sheiko
dsheiko
by

Беларусь, якую не паказвае БТ

Усе мы цудоўна ведаем, што афіцыйныя СМІ паказваюць рафінаваную Беларусь і замоўчваюць альбо скажаюць усё тое, што не адказвае інтэрасам дзяржаўнай прапаганды, але рэальна адбываецца ў краіне. Сёння з'явілася магчымасць паказаць Беларусь "як ёсць" і гэта можам зрабіць мы самі. Ідэя простая: трэба зняць кароткаметражны фільм (можна самай таннай лічбавай камерай альбо нават камерай мабільнага тэлефона), загрузіць гэты фільм на YouTube (майце на ўвазе, там ёсць абмежаванні: працягласць не больш за 10 хвілін, аб'ём файла – да 100Мб), зарэгістравацца на ўдзел у конкурсе на http://by.milinkevich.org/contest/ і дадаць вашу спасылку з Youtube з вашым фільмам (код плэера - у полі Embed) на конкурс. Яшчэ ёсць просьба загрузіць “чарнавы” файл фільма на які-небудзь бясплатны файлавы архіў тыпу box.net, esnips.com, omnidrive.com і ўказаць спасылку для скачвання ў форме конкурсу. Гэты конкурс падтрыманы рухам "За свабоду!". Пераможцам абяцаюць каштоўныя прызы. Зрэшты, каштоўна ўжо тое, што вашы фільмы будуць ацэньваць акрамя простых карыстальнікаў Інтэрнэту, прызнаныя эксперты (да прыкладу, я чуў, Юрый Хашчавацкі пагадзіўся ўдзельнічаць у журы). Дарэчы, як раз для экспертнай адзнакі і спатрэбіцца “чарнавы” або першапачатковы відэафайл. Карацей, дзейнічайце і перамагайце!
Subscribe

  • Post a new comment

    Error

    Anonymous comments are disabled in this journal

    default userpic

    Your reply will be screened

    Your IP address will be recorded 

  • 6 comments