Dmitry Sheiko (dsheiko) wrote in by,
Dmitry Sheiko
dsheiko
by

Каментары аб новых фільмах конкурсу

Я сапраўды ўражаны апошнімі працамі, прадстаўленымі на конкурсе "Беларусь, якую не паказвае БТ".

Першая праца - БЕЛАРУСКІ РЭЗЫСТАНС (
http://by.milinkevich.org/contest/published/data/ic_200/92219/) апавядае аб нацыянальным беларускім супраціве бальшавікам. Улічваючы, які аднабокі погляд на гісторыю ў нашай улады, гэты фільм можна ўбачыць хіба што ў Інтэрнэце. Але гісторыя не прабачае забыцця. Одзін мой сябар пасля прагляду фільма сказаў: «Гэта старонкі нашай Гісторыі, якія і па сенняшні дзень замоўчваюцца афіцыйнай уладай ці выстаўляюцца ў вельмі брутальных колерах. І дадзены прыклад відэа — гэта толькі кропля, колькі яшчэ такіх момантаў было?».. Я з ім поўнасцю згодзен.

Другая праца - "Хлусня ці праўда? - True or false?" (http://by.milinkevich.org/contest/published/data/ic_200/92220/) прысвечаная вясне 2006 года. Фільм выкананы проста выдатна. Для такога роду падзей каментары залішнія. Глядач сам здольны вылучыць свой пункт погляду, сфармаваць сваё дачыненне. Але тыя хто 19 сакавіка прыйшоў на пляц, хто прыходзіў туды ўвесь тыдзень, каб падтрымаць намётавае мястэчка, хто памятае падзеі 25 сакавіка, хто быў у сценаў Окрестено ўжо мае свой пункт погляду. А фільм дапаможа перажыць гэтыя падзеі ізноў, бо гэта таксама Гісторыя, якую забываць нельга.
Subscribe

  • Беларусь: раскопки в Турове. Нужны волонтёры!

    С 18 по 23 июня необходимо в очень сжатые сроки провести раскопки. Иначе ювелирная мастерская ранних славян может быть утеряна безвозвратно.…

  • 3 белорусских санатория

    Так вышло, что на прошлые майские праздники я побывала на Нарочи - самом известном белорусском курорте, и в санаториях "Радон" и "Радон Альфа" - в…

  • Романтика большой дороги

    Чтобы посмотреть Европу, нужно взять билет на самолет и через несколько часов вы на месте. Мы с мужем не ищем легких путей. Наш новогодний маршрут в…

  • Post a new comment

    Error

    Anonymous comments are disabled in this journal

    default userpic

    Your reply will be screened

    Your IP address will be recorded 

  • 0 comments