generation_xyz (generation_xyz) wrote in by,
generation_xyz
generation_xyz
by

ПАМАЖЫЦЕ ГАБОНСКАМУ ЖУРНАЛІСТУ -- РАСКАЖЫЦЕ ПРА ВАШ ГОРАД

Прывітаньне ўсім!
Патрэбная ваша дапамога: малады журналіст (піша для вядучай газеты....ГАБОНА -- "Les Actualite de Gabon" -- нешта кшталту "Весьнік Габона") хоча зрабіць артыкул (ці сэрыю артыкулаў) пра рэгіянальныя гарады Беларусі. Яго цікавяць нестандартныя, маладыя, мазгавітыя людзі з маторчыкам у адным месцы, вакол якіх усё круціцца ў Магілёве, Берасьці, Гомелі, Мазыры, Наваполацку і дзе заўгодна. Пазнаёмце, КАЛІ ЛАСКА, з мастакамі, пэрформэрамі, фрыкамі, музыкамі, мультыплікатарамі, рэжысэрамі, баяністамі і проста харошымі адмарозкамі (і іх вясёлымі групамі) у вашым горадзе!!! Пішыце інфу ў каменты, якія, канечне ж, скрыняцца (ня бачныя нікому, акрамя мяне :)
Радзіма вас не забудзе!
Дзякуй адразу!
А, ледзь не забыўся, габонцу гэтаму ягоны "Весьнік Габону" замовіў вялікі матэрыял, так што ён зьбіраецца прыехаць ці то ўжо тут. Ну і трошкі пра Габон :))
Кроспосьцінг вітаецца! (давайце спасылку на гэты пост для таго, каб скрыніліся каменты тут) (мапэдзік, натуральна, ня мой, але вельмі прашу ўсіх паставіцца сур'ёзна)
Subscribe
  • Post a new comment

    Error

    Anonymous comments are disabled in this journal

    default userpic

    Your reply will be screened

    Your IP address will be recorded 

  • 0 comments