svindzer (svindzer) wrote in by,
svindzer
svindzer
by

Гарадзенскае КДБ дапытвае маладых журналістаў Вікторыю Волкаву,Рыгора Луцэнку і Кацярыну Бычак

Сеньня гарадзенскае КДБ, у асобе Аляксея Раткевіча "завіьтала ў госьці" да маладых журналістаў, якія толькі нядаўна вярнуліся са стажыроўкі ў Польшчы. Матывацыяй да размовы з маладымі людзьмі з'яўлялася "кантрольная праверка" іх дзеяньняў у суседняй краіне. Вікторыі Волкавай, Рыгору Луцэнку і Кацярыне Бычак былі зададзеныя пытаньньні наконт іх матывацыі паездкі ў Польшчу; арганізацый,зладзіўшых стажыроўку, а так сама"ці не абражаў іх там хто,і ці не зганьбілі яны гонар краіны за мяжой".
Магчыма гэта "прашчупваньне глебы" дзеля вербоўкі моладзі ў шэрагі інфарматараў КДБ. Падобныя выпадкі ўжо адбываліся ў Менску, у прыватнасьці, так была дапытана Ганна Мядзьведзева, сябра Моладзі БНФ.

http://www.3dway.org/node/7276
Subscribe
  • Post a new comment

    Error

    Anonymous comments are disabled in this journal

    default userpic

    Your reply will be screened

    Your IP address will be recorded 

  • 1 comment