Такія высновы можна зрабіць на падставе інфармацыі, апублікаванай сёння на бачыне Міністэрства статыстыкі і аналізу РБ. Паводле даных указанага прэс-рэлізу адмоўнае сальда знешняга гандлю таварамі за 1 паўгоддзе 2007 г. дасягнула мінус 1793,4 млн. дол. За такі ж перыяд 2006 г. яно складала мінус 927,9 млн. дол. Па-ранейшаму імпарт более апераджальнымі тэмпамі (122,4%) ў параўнанні з экспартам (115,3%). І калі рост адмоўнага сальда гандлю з Расеяй удалося запаволіць (-3163,9 млн. дол. у 1 паўгоддзі 2007 г. і -3055,5 млн. дол. у 1 паўгоддзі 2006 г.) коштам павелічэння аб'ёмаў экспарту ў РФ на 29,9% (імпарт паболеў на 18,1%), то сітуацыя з станам знешняга гандлю таварамі з краінамі па-за СНД застаецца даволі трывожнай. Так, экспарт у гэты "рэгіён" свету павялічыўся толькі на 5,3%, імпарт жа паболеў на 31,2%. У гэтым плане паказальная сітуацыя з Германіяй. Рост вывазу беларускіх тавараў туды увогуле не назіраўся (мінус 43,8%), а вось увоз дасягнуў 152,0% (плюс 52,0%) у параўнанні з мінулым годам. З дзяржаў СНД (без Расеі) найбольшае адмоўнае сальда склалася з Украінай. Яно вырасла з мінус 17,2 млн. дол. да мінус 120,1 млн. дол. Экспарт у Ўкраіну павялічыўся на 15,5%, імпарт з паўднёвай суседкі паболеў на 35,0%.
-
Деревня Пески – привлекательное место отдыха в Беларуси
Среди 15 агрогородков Березовского района самым большим по числу проживающего населения и занимаемой площади является Пески. Пески известно как одно…
-
Беларусь: раскопки в Турове. Нужны волонтёры!
С 18 по 23 июня необходимо в очень сжатые сроки провести раскопки. Иначе ювелирная мастерская ранних славян может быть утеряна безвозвратно.…
-
3 белорусских санатория
Так вышло, что на прошлые майские праздники я побывала на Нарочи - самом известном белорусском курорте, и в санаториях "Радон" и "Радон Альфа" - в…
- Post a new comment
- 0 comments
- Post a new comment
- 0 comments