Тэлефанаваўшая дзяўчына паведаміла, што Кацярына пакідала свой нумар на "Басовішчы", але актывістка не была на названым фэсце, і, натуральна, не магла нікому пакінуць нумар сваяго мабільнага тэлефону.
Так як Грамадзянская кампанія "За Свабоду" не мае фіксаванага сяброўства, а мае толькі прыхільнікаў - людзей якія падзяляюць каштоўнасьці прапагандуемыя кампаніяй, то ўсялякія запрашэньні далучыцца з'яўляюцца правакацыямі.
Калі вам, ці вашым знаёмым будзе прапанавана такім чынам далучыцца да кампаніі, не паддавайцеся на правакацыі і як мага хутчэй паведамляйце журналістам пра падобныя выпадкі.
Магчыма, падобныя тэлефанаваньні ажыцяўляюць супрацоўнікі КДБ, каб справакаваць модадзь і стварыць падставу дзеля ўзбуджэньня крымінальных справаў за ўдзел у незарэгістраваных арганізацыях.
http://za-svabodu.org/mt/t.pl?entry=391