Конкурс!
З нагоды пятнаццацігоддзя беларускамоўных перадач з Варшавы Беларуская рэдакцыя ПР для замежжа (radyjo.net) і Клуб слухачоў станцыі (nachvali.info) ды Адкрыты асветніцкі праект EuroUniver (nadzeja.org, eurouniver.info) абвяшчаюць чарговы конкурс.
Гэтым разам ён прысвечаны перспектывам развіцця міжнароднага вяшчання. Конкурс дае кожнаму ўдзельніку шырокае поле для разважанняў. Напрыклад, можна паглядзець на пытанне замежнага вяшчання глабальна, а можна задумацца, які лёс чакае тую ці іншую станцыю. Дарэчы, цікава, што, на вашу думку, будзе ўяўляць сабой Польскае радыё для замежжа і, у прыватнасці, Беларуская рэдакцыя праз дзесяць, дваццаць ці пяцьдзесят гадоў?
Свае меркаванні вы можаце дасылаць да 13 студзеня 2008 года.
Конкурсныя працы будуць зачытвацца ў штотыднёвай рубрыцы «Рэдакцыйная пошта».
У другой палове студзеня 2008 года супрацоўнікі рэдакцыі выберуць пяць найбольш цікавых лістоў. Іх аўтары будуць ўзнагароджаныя каштоўнымі прызамі, у тым ліку радыёпрыёмнікамі з кароткімі хвалямі.
Адрас для допісаў па звычайнай пошце: а/с 45, г. Віцебск, 210015. E-mail: by@polskieradio.pl.
Пішыце! Перамагайце!