Глыбоцкая СШ №3 – дагэтуль адзіная цалкам беларускамоўная школа ў райцэнтры – пяройдзе на дзвюхмоўнае выкладанне. Рашэнне, што зараз дзеці будуць вывучаць прадметы не толькі на нацыянальнай, але і на рускай мовах, было прынята ўчора, 25 верасня, на канферэнцыі, адмыслова прысвечанай гэтаму пытанню. На ёй прысутнічалі настаўнікі, бацькі і вучні. У выніку ў статут школы былі ўнесены змены, згодна з якімі тут створаць класы з рускай мовай навучання. Два такіх класы ў СШ №3 ужо з’явіліся сёлета 1 верасня – яшчэ да грамадскага абмеркавання гэтага пытання.
Чытаць артыкул цалкам » Беларускамоўная школа ў Глыбокім пяройдзе на дзвюхмоўнае выкладанне
І мату ў горле цесна...