Andrej Ludwik Mikałajeŭ OPs (Wojsza) (nicolaev) wrote in by,
Andrej Ludwik Mikałajeŭ OPs (Wojsza)
nicolaev
by

Еўрапейскі Марш. Ісьці чы не?

Разумныя людзі ад палітыкі апошнім часам часьцяком рэклямуюць дый антырэклямуюць Еўрапейскі Марш.
Войша ё чалавекам праставатым, дурненькім, але-ж чаму б ня выказацца на свае дурненькія думкі і яму таксама... :)

З аднага боку: "...Беларусам лепш не “маршыраваць” за падстаўной прамаскоўскай “апазыцыяй”, а гуртаваць свае сілы і абараняць свой народ, сваю нацыю, зямлю, маёмасьць, родную мову, беларускую культуру, беларускія школы. Стварайце групы падтрымкі Беларускай Салідарнасьці – шырокага грамадзкага рушэньня ў абарону незалежнасьці і свабоды нашай Бацькаўшчыны! Ці не пара нам, усім беларусам, пачаць па сапраўднаму ратаваць Беларусь ад нацыянальнага вынішчэньня, бараніць кожнае беларускае слова, кожнага беларуса, кожную вуліцу, кожны дом, кожную пядзю нашай зямлі...".

З другага боку, ніхто нам не замінае "гуртаваць свае сілы і абараняць свой народ" кожан дзень, а не менавіта толькі а другой палове дня 14 кастрычніка. А чаму б не ісьці ў гэты дзень у тэй самы народ, які натоўпамі зьбярэцца ў Менску? Нават на "чужым сьвяце" можна гуляць асабістую адмысловую гульню, а ня проста прайсьціся чарговы раз. Якую гульню? Ня мне вам казаці, бо ня ваш маніпулятар - вы самі павінныя ведаць на свае патрэбы й памкненьні, вырашаці на якую асабістую гульню весьці вам, дый чаго вымагае тая гульня ад вас асабіста! Вы вольныя ўвогуле нікуды ня йсьці, або йсьці за апазіцыяй, або кіравацца асабістымі плянамі й задачамі. Вы можаце лічыць, што апазіцыя зьбярэ сабе натоўп, дзеля адпрацаваць "ґранты". А можа яна зьбярэ натоўп менавіта для вас і паплечнікаў вашых, каб ізможалі вы зьдзейсьніць нешта дзеля сябе, дзеля Беларусі - нешта, чаго бракуюць пляны арґанізатараў Маршу?!

Тацяна Елавая: "...лягчэй за ўсё апусціць рукі, сесці перад маніторам, праглядаючы чарговы (о божа колькі іх развялося) ролік пра апазіцыю. думаць, які ты круты, і якія тупарыла-_няшчасныя_ дзеці, якіх юзаюць дарослыя дзядзі. ты ж не такі - ты ўсё пра гэта ведаеш і таму сядзіш дома. тым часам КРАІНА РАЗВАЛЬВАЕЦЦА ДАЛЕЙ. наша барацьба - гэта не барацьба за ўладу. гэта барацьба за краіну. нас заўжды выкарыстоўвалі і будуць скарыстоўваць. моладзь, *street fighters* - гэта мяса, нармальны баявы інструмент. так было і будзе ва ўсім свеце. проста кожны павінен зрабіць выбар: што для яго важней - краіна альбо задавольванне ўласных амбіцыяў/палітычная кар'ера/непаюзанасць іншымі. я свой выбар даўно зрабіла".

Дарэчы, хіба-ж можна не прыслухацца да меркаваньня такіх асобаў, як
спадар Паўлічэнка, пан Дзяржынскі дый таварышы Лук@шэнкі? :)

Subscribe
  • Post a new comment

    Error

    Anonymous comments are disabled in this journal

    default userpic

    Your reply will be screened

    Your IP address will be recorded 

  • 37 comments