Я прапаную вам тэрмінова стаць удзельнікамі нашага найвыдатнейшага і суперцікавага беларуска-англійскага дэбатнага клубу! :)
Для гэтага вам патрэбна:
1) вольны час з 19.00 да 21.00 у пятніцу і з 14.00 да 16.00 у нядзелю;
2) магчымасть прыйсці ў пятніцу да БІПу (Беларускі інстытут правазнаўства) ці ў нядзелю да сядзібы, што належыць таварыству "Этна";
3) жаданне карысна і з гумарам праводзіць свой вольны ад усялякіх заняткаў час, знаеміцца з аднадумцамі па тэме экспарту беларускіх сабак у Карэю альбо пабудовы новага сімвала РБ ( то бок проста цікавымі людзьмі);
4)веданне беларускай ці англійскай моў (ці хаця б расейскай ;) ) і жаданне яго палепшыць;
5) імкненне навучыцца абгрунтавана адстойваць свой пункт гледжання і пераконваць усіх суразмоўцаў ;)
6) уменне варушыць мазгамі і гуляць у ролевыя гульні (optional %) )
So, we are waiting for YOU! Come and take part! %)
Нашы адрасы: БІП, вул. Няміга, 30, другі паверх; сядзіба "Этны", вул. Рабкораўская, 15, трэці паверх.
Усе магчымыя і немагчымыя пытанні можна задаць па тэлефонах: 778-95-59 (Аляксей)