На шчасьце побач са спартоўцамі ў краінах хворых дыктатараў існуюць іншыя ахвярныя жывёлы - трэнэры нацыянальнай каманды. Гэта менавіта яны, гады, іх некампэтэнтнасьць, а можа навата варожыя намеры даводзяць да таго, што нацыянальная каманда хворага дыктатара на сваёй пляцоўцы прасірае, напрыклад, камандзе, якая з 1980-га года выйграла толькі пяць матчаў на міжнародным узроўні. Таму ахвяра будзе складзена неадкладна. Новапрызначаны трэнэр у сваім першым інтэрв'ю галоўнай газэце краіны хворага дыктатара заявіць, што ён парывае, прабачце, порывает с порочной и идеологически вредной методикой своего предшественника, і ўвесь цыкл пачнецца ад пачатку.
А я вось сяджу і думаю: а можа нам замест няспынных зьменаў трэнэраў нашай каманды аднойчы ўзяць і памяняць хворага на галаву дыктатара на нармальнага прэзідэнта? Гэта ж якая эканомія ва ўсіх галінах гаспадаркі, дзяржавы і спорту адразу выйдзе, як думаеце, суайчыньнікі?