silverrebel (silverrebel) wrote in by,
silverrebel
silverrebel
by

У Вене арыштавалі жыхара Наваполацка

Затрыманы ў Вене Міхаіл Шчогалеў. Фота з сайта Інтэрпола9 лістапада ў Вене крымінальная паліцыя пры дапамозе спецпадраздзялення “Кобра” арыштавала 26-гадовага Міхаіла Шчогалева — жыхара Наваполацка, які вышукваўся Інтэрполам па падазрэнню ва ўдзеле ў забойстве аднаго з сяброў крымінальнай групоўкі. Пра гэта паведаміў аўстрыйкі “Кур’ер”.

Адзін з сяброў банды, ў якой, па меркаванню беларускіх праваахоўных органаў, браў удзел Міхаіл Шчогалеў, парушыў бандыцкі “кодэкс гонару” за што быў прысуджаны паплечнікамі да страты. Каля возера Люхава ў Полацкім раёне парушальнік даў апошнія тлумачэнні, пасля чаго 10 чалавек забіла яго палкамі. На думку следчых сярод іх знаходзіўся і затрыманы ў Вене навапалачанін. Труп забітага бандыта завезлі ў лес, дзе аблілі бензінам і спалілі.
Subscribe
  • Post a new comment

    Error

    Anonymous comments are disabled in this journal

    default userpic

    Your reply will be screened

    Your IP address will be recorded 

  • 0 comments