брат Зміцер (redemptaryst) wrote in by,
брат Зміцер
redemptaryst
by

Сёння Міжнародны дзень студэнта


Міжнародны дзень студэнтаў устаноўлены 17 лістапада 1946 года на Сусветным кангрэсе студэнтаў, які адбыўся ў Празе, у памяць чэшскіх студэнтаў-патрыётаў.

Гісторыя яго, распачатая ў Чэхаславакіі падчас Другой Сусветнай вайны, крывавая і сумная.
28 кастрычніка 1939 года ў акупаванай фашыстамі Чэхаславакіі пражскія студэнты і іх выкладчыкі вышлі на дэманстрацыю, каб адзначыць угодкі ўтварэння Чэхаславацкай дзяржавы (28.10.1918). Падрадзяленні акупантаў разагналі дэманстрацыю, пры гэтым быў застрэлены студэнт медыцынскага факультэта Ян Аплятаў.

Пахаванне Яна Аплятала 15 лістапада 1939 года перарасло ў акцыю пратэсту. Дзесяткі дэманстрантаў былі арыштаваныя. 17 лістапада гестапаўцы і эсэсаўцы рана раніцай атачылі студэнцкія інтэрнаты. Больш 1200 студэнтаў былі арыштаваныя і заключаныя ў канцлагер у Заксенхаузен. Дзевецярых студэнтаў і актывістаў студэнцкага руху пакаралі смерцю без суду ў сценах турмы ў пражскім раёне Рузіне.

На загад Гітлера ўсе чэшскія вышэйшыя навучальныя ўстановы былі зачыненыя да канца вайны.


Пры напісанні выкарыстаныя матэрыялы www.generation.by
Subscribe

  • Беларусь: раскопки в Турове. Нужны волонтёры!

    С 18 по 23 июня необходимо в очень сжатые сроки провести раскопки. Иначе ювелирная мастерская ранних славян может быть утеряна безвозвратно.…

  • 3 белорусских санатория

    Так вышло, что на прошлые майские праздники я побывала на Нарочи - самом известном белорусском курорте, и в санаториях "Радон" и "Радон Альфа" - в…

  • Романтика большой дороги

    Чтобы посмотреть Европу, нужно взять билет на самолет и через несколько часов вы на месте. Мы с мужем не ищем легких путей. Наш новогодний маршрут в…

  • Post a new comment

    Error

    Anonymous comments are disabled in this journal

    default userpic

    Your reply will be screened

    Your IP address will be recorded 

  • 6 comments