nicolaev wrote in by

Listens: Сяржук Сокалаў-Воюш - Праўды сьвятло

Раство Хрыстова - з палітвязьнямі!

Раство Хрыстова...
Усё, што нясе яно нам - недасяжнае палітычным у вязьніцы. Сяброў і сваякоў яны мусяць толькі сьніць. За кратамі цяжка захаваць тое важкае, што мусіць мець чалавек, асабліва ў сьветлыя калядныя дні, - надзею й веру. Але-ж менавіта там - у калонях і вязьніцах - прынамсі надзея надзвычай патрэбная людзям. Каб адчуць сябе чалавекам. Каб, прынамсі, выжыць...

Мы - кожны з нас - падарыць здольныя гэты цуд Раства палітвязьням, паспрыяць, каб адчулі яны цяпло нашае, сьвятло. Яны мусяць ведаць - мы памятаем пра іх!

Гэта так проста - заручыць паштоўку!
Гэта так багата - падарыць надзею!

Усяго толькі некалькі цёплых словаў.
Напішыця й Вы іх з намі!

Каб далучыцца да кампані,
тэлефануйця: 8 (029) 554-34-59.

Крыніца: http://community.livejournal.com/minsk_by/4272436.html