музыка прыгожая. шчыра кажучы, было у фанаграме некалькі месцаў, дзе чулася нешта шэдзькоўскае, і нешта палацаўскае. але гэта - дробязі, ня вартыя увагі. афігіцельны джазавы вакал адной з акторак мяне амаль увеў у транс. амаль грандыезна выглядалі харэаграфічныя эпізоды у спалучэнні з хорам і сола у гуканні вясны і паганскім леце. а мастаку - наогул, памятнік трэба уздвігнуць. пераказаць тут усе немагчыма - трэба глядзець.
карацей кажучы, праз месяц-два, калі оперу "давядуць" - "Нотр Дам" можа адпачываць. калі яе раней не закроюць, як закрылі "Хуткі узлет Артура Уі, які можна было прадухіліць" і "Прынца Мамабука". бо Купала прагучаў на дзіва сучасна. і яшчэ таму, што рэжысер не адмовіў сабе у забаве падкрэсліць гэтую сучаснасць, стварыўшы тэатральнае адлюстраванне знакамітаму: "белорусский народ будет жить плохо, но недолго". %) у фінале мужык памірае, святло гасне і з'яўляюцца нейкія асобы ў антырадыяцыйных скафандрах з ліхтарыкамі і лічыльнікам Гейгера, лічыльнік пішчыць над снапом і асобы знікаюць. далей запальваецца святло, мужык вылазіць з магілы і пяе аб тым, што вось, магілу яго размыла вадой і німа яму спакою, і кліча ен духаў, каб распавялі яму аб тым, як жывуць нашчадкі. духі кажуць як тым "добра" жывецца, мужык хапаецца за галаву - "лепей у магіле было" - і зноўку лезе у дамавіну. магчыма, нехта зверху зробіць непатрэбныя высновы… шкада будзе.