Праграма свята:
З 10 гадзін пачынае працу каса музея ды правядзенне экскурсій па музею. Экскурсіі па жаданню праводзяцца на трох мовах, беларускай, расейскай ды ангельскай.
З 13 гадзін на тэрыторыі музея пачынаецца свята, катанне на конях, гульні, забавы на плошчы ля царквы. Спектакль лялечнага тэатры ды сустрэча з персанажамі народнай міфалогіі у музейных сядзібах.
Кошт квітка наколькі мне вядома складае 6 тысяч, але раю затэлефанаваць на нумар 8-017-507-69-37 (гарадскі) і удакладніць.