redemptaryst wrote in by

Са святам Нараджэння Хрыстовага!



Вялікае мы сустракаем свята,
Няўмольны час збягае, як вада,
Сястру віншуем з радасцю і брата
З Днём Нараджэння Госпада Хрыста.

Жадаем шчасця ўдосталь мець ад Бога,
Каб ружы на шляху жыцця цвілі,
І светлая цудоўная дарога
Для кожнай адкрывалася сям’і.

Каб ўсе сагрэлісь Божаю любоўю,
Каб міма абышло паціху зло,
Каб нараканняў ўласнаму здароўю,
Ніколі і ў паміне не было.

Знаходзілісь каб мы ў бясконцым русе:
Стары або занадта малады,
Каб ўсе для шчасця роднай Беларусі,
Служылі справай Госпаду заўжды.

Мы праслаўляем велічнасць Ісуса,
Імкнемся, каб народу дапамог,
Для кожнага, нарэшце, беларуса
Ён стаў жаданы і любімы Бог.