vinia_pych wrote in by

Віня-Пых


Прыбягаў тут надоечы да мяне запыханы Парсючок,  паказваў вось такую кніжку.  Казаў, што там напісана пра Ўсіх Нас і нават пра Лыску, які ня быў. Адразу ж пасьля яго заглядаў Восьлік Іа і панура жаліўся, што маўляў ходзяць чуткі пра тое і пра гэта, і яшчэ - што кніжка зусім не пра нас. Дык вось я кумекую, што з гэтай нагоды мне кумекаць. На вокладцы быццам бы я, але каб упэўніцца пайду да Савы, няхай мне пачытае. Бо ж самі ведаеце - па пчолах можна ўсяго спадзявацца...