У спадара kapialush разгортваецца цікавае абмеркаванне на тэму дзяўчат і іх роляў. Ці быць актыўнай, сільнай, змагаркай гэта добра? Ці лепей, калі жанчына "пяшчотна сядзіць дома" і не выказваецца асабліва?
Думаю, асабліва цікава на гэтыя пытанні паглядзець у беларускай рэчаіснасьці, дзе з-за грамадскай сітуацыі ўсе ролі і іх значэнне абвостраныя.
Запрашаю далучыцца да абмеркавання вось тут і даць, па магчымасьці спасылкі ў сваіх дзённіках, каб і іншыя маглі паўдзельнічаць. Сапраўды цікава, як жа выглядае роля жанчыны ў галавах прасунутай часткі сучаснага беларускага грамадства (прынамсі, я спадзяюся, што аўдыторыю ЖЧ з большага да такіх можна аднесьці, усё-такі некаторая інтэлектуальнага і матэрыяльнага узроўня гэта пакуль што патрабуе).