брат Зміцер (redemptaryst) wrote in by,
брат Зміцер
redemptaryst
by

Новая кніга выдатнага святара

Учора ў Баранавічах пазнаёміўся з грэка-каталіцкім святаром айцом Яўгенам Маліноўскім, бацькам 7 дзяцей, што асабліва выклікае павагу. Ён быў выкладчыкам у праваслаўнай семінарыі ў Жыровічах. Але ў 1997 г. па асабістых перакананнях перайшоў у БГКЦ. Цяпер з'яўляецца парахам у Баранавічах і выкладае псіхалогію ў БарДзУ. Нядаўна выйшла ягоная кніга. Цікавая гісторыя яе выдання. Калі айцец Яўген атрымаў прапанову выдаць кнігу, то сумняваўся - ці варта. Пакуль ён перабываў у роздумах, зламаўся вінчэсцер, на якім былі ўсе файлы. Пасля двухдзённых спробаў аднаўлення з'явілася адзіная папка - з матэрыяламі да кнігі. Так Божы Провід падказаў пагоджвацца на прапанову. Матэрыялы кнігі прысвечаныя розным аспектам жыцця, але агульная тэма, на маю думку, гэта пошук кораня сучасных праблемаў Беларусі і этнасу і шляхоў для іх вырашэння. Асабліва раю гэтую кнігу тым, хто скептычна глядзіць на прысутнасць Бога ў гісторыі, ну і вернікам, зразумела, таксама. Кнігу выдала Баранавіцкая арганізацыя ТБМ, купіць яе можна на Управе БНФ у Менску.
Subscribe
  • Post a new comment

    Error

    Anonymous comments are disabled in this journal

    default userpic

    Your reply will be screened

    Your IP address will be recorded 

  • 2 comments