zihzah (zihzah) wrote in by,
zihzah
zihzah
by

“Твой стыль” пра каханьне і ня толькі

Новыя радыёперадачы інтэрнэт-радыё “Твой Стыль” зьявілася напярэдадні Дня Сьвятога Валянціна.

Вядучая “AMURных HISTORYй” Інга Сакута распавядае самыя цікавыя гісторыі пра каханьне людзей, лёс якіх быў звязаны з Гародняй. У гэтым выпуску – гісторыя каханьня слаўнага ваяра Давыда Гарадзенскага. Паслухаць альбо спампаваць праграму можна па адрасе http://t-styl.info/amurnyja-historyi/amur-history-1.html

Тэме каханьня прысьвечаная і новая праграма з рубрыкі Tendy Staff (Актуальныя дробязі Гародні і сьвету). З дапамогай Аліны Новік вы даведаецеся, адкуль пайшло сьвята Дзень Святога Валянціна, што значыць “Валянцінка” для беларусаў і якія падарункі дораць у гэты дзень у розных краінах свету. Слухайце праграму па адрасе http://t-styl.info/tendy-stuff/tendy-stuff.html

У апошнія дні ў “Тваім стылі” зьявіліся таксама новыя “Музычная гасьцёўня” (у гасьцёх – Атмараві і Пукст), “Казкі жыцьця” ад Ігара Кузьмініча ды “Асацыяцыі” ад Натальлі Ягоравай.
Subscribe
  • Post a new comment

    Error

    Anonymous comments are disabled in this journal

    default userpic

    Your reply will be screened

    Your IP address will be recorded 

  • 0 comments