
На адкрыцці выставы будзе прадстаўленая экспазіцыя, пройдзе паказ мадэляў адзення, зробленых мастакамі-дызайнерамі на аснове старадаўніх тэхнік, сцэнічных касцюмаў, адбудзецца “Гуканне вясны”. Наведніцы атрымаюць саламяныя сувеніры.
Тэматыка выставы “Вясна-красна” мае не толькі каляндарную прывязку. Вясну здаўна шанавалі, гукалі па старадаўнім звычаі цэлымі вёскамі. З яе пачынаўся земляробчы год — новы жыццёвы цыкл.
Вясна прыносіла радасць, сонца. Разам з ёй абуджаецца прырода: зелянеюць дрэвы, буяюць краскі. Людзі сушылі кветкі, вышывалі на кашулях, малявалі на куфрах. Кветкі плялі з саломы, імі ўпрыгожвалі святочныя вянкі.
Вясной вырабленыя за зіму рэчы паказваліся на свет. Жанчыны вывешвалі на плот бялізну, каб высушыць яе на веснавым сонцы, а заадно і пахваліцца ўсёй вёсцы сваім майстэрствам.
Гэтым тром кірункам прысвечана выстава народных беларускіх рамёстваў.
На выставе можна будзе пазнаёміцца з ткацкімі вырабамі (абрусамі, ручнікамі, посцілкамі), старадаўнімі беларускімі рэгіянальнымі святочнымі строямі, вырабамі з саломкі, вырабамі з дрэва (куфры, маляванкі) і керамікай.
Выстава працягнецца да 23 сакавіка.
Галерэя працуе штодня (акрамя 7—8 сакавіка) з 11.00 да 19.00.
Выходныя: панядзелак, аўторак.
Больш падрабязную інфармацыю пра мерапрыемствы ў рамках выставы (майстар-класы, канцэрты паказы) можна будзе знайсці ў жч
