СССР і ЕС - знайдзі 10 адрозьненьняў
ЕС - сацыялістычны ідыятызм ... або СССР біс!
СССР’ам кіравала 15 асобаў, якія не перад кім не адказвалі і ніхто іх не выбіраў
ЕС’ам кіруе 25 асобаў, якія не перад кім не адказваюць і ніхто іх не выбіраў
СССР быў хаўрусам сыцыялістычных рэспублік
ЕС ёсьць хаўрусам сацыялістычных рэспублік
СССР быў створаны націскамі, шантажам, сілай і акупацыяй
ЕС быў створаны эканамічнымі націскамі, шантажам і маніпуляцыяй
Прапаганда ЕС вельмі падобная да прапаганды СССР
У ЕС у рэферэндумах галасуецца да таго моманту, аж будзе прагаласавана “ЗА ЕС”
Аднак галасаваньня ці грамадзтва далей хоча быць у ЕС ужо не адбываюцца
Рэферэндум аб выхадзе з ЕС ужо не магчымы
У СССР не было юрыдычнага шляху выйсьця з Савецкага Саюза
Справа юрыдычнага шляху выйсьця з ЕС дагэтуль ясна не акрэсьлена
Савецкая сыстэма была высока збюракрэтызіраваная і ўрэгуляваная
Сыстэма ЕС ёсьць высока збюракрэтызіраваная і ўрэгуляваная
Карупцыя ў СССР квітнела
Карупцыя ў ЕС квітнее
Мэтай СССР было стварэньне савецкага чалавека
Мэта ЕС ёсьць стварэньне эўрапейскага чалавека
Савецкая сыстэма імкнулася да аслабленьня суверэнітэту дзяржаў уваходзячых у СССР
Сыстэма ЕС імкнецца да аслабленьня суверэнітэта дзяржаў уваходзячых у ЕС
У СССР існавалі рэпрэсыі супраць дэсыдэнтаў
У ЕС створана эўрапейская паліцыя Europol, якая мае надзвычайную ўладу
Заходнія сацыялісты і прамоўтары СССР часта праводзілі перамовы наконт стварэньня новай супердзяржавы.
Да стварэньня ЕС адчынена прызнаецца найбольш жудасная тайная палітычная група Club Bilderberg, да якой належаць сумнавядомыя палітыкі і банкіры з усяго сьвету.
( http://ru.wikipedia.org/wiki/Бильдербергский_клуб ; http://ru.wikipedia.org/wiki/Трёхсторонняя_комиссия )
Адзін з закладальнікаў клюбу малапаважаны, але вельмі вядомы ў сьвеце David Rockefeller адчынена падтрымліваў дзейнасьць Mao Tse дыктатара Камунічтычнага Кітая.
Некалькі год таму Аўстрыйцы выбралі лібертарыянскі Ўрад – якому ЕС без зразумелага поваду аб'явіла байкот.
У Ірляндыі ўся краіна была залеплена маніпуляцыйнымі плякатамі (“уступайце – бо будзе бяда”) праз арганізацыі створаныя ЕС’ам.
ЕС выклікала прэсынг на выборцаў каб у выбарах Silvo Burlusconi прайграў.
У Карце Асноўных Праў ёсьць вельмі шмат юрыдычных несьцісласьцяў дазваляючых на давольную інтэрпрэтацыю.
Карта Асноўных Праў узмацняе моцныя краіны даючы ім магчымасьць маніпуляцыі слабымі краінамі.
Дык чаму мы верым у ЕС?
Чаму краіны якія так цярпелі змагаючыся за сваю свабоду і атрымалі незалежнасьць зараз хочуць аддаць сваю цяжка здабытую вольнасьць проста так? Толькі каб стаць часткаю чарговага фальшывага сацыялістычнага эксперымента?!
(на падставе выступу Ўладзіміра Букоўскага)