Сьнежань (antol) wrote in by,
Сьнежань
antol
by

Канцэрт “Салідарныя з Беларуссю”

Канцэрт “Салідарныя з Беларуссю”
30 сакавіка ў Варшаве адбудзецца канцэрт “Салідарныя з Беларуссю”. У канцэрце прымуць удзел як беларускія, так і польскія зоркі року і поп-музыкі, якія выканаюць вядомыя ў сваіх краінах хіты ў новых, двухмоўных аранжыроўках.

У гэтым годзе канцэрт пройдзе пад лозунгам: беларуская мова – мова беларусаў. Галоўная задача арганізатараў канцэрта – звярнуць увагу на праблему занядбання беларускай мовы: закрыццё беларускамоўных газетаў, беларускамоўных школаў, панаванне расійскай мовы на вуліцах і ў разнастайных установах. Таму 30 сакавіка Варшава загаворыць па-беларуску!
Канцэрт будзе транслявацца ў жывым эфіры незалежнага тэлеканала „Белсат”, а таксама Еўрапейскага Радыё для Беларусі і радыё Рацыя.
– Хочам каб беларусы ведалі пра гэты канцэрт і пра тое, што мы палякі неабыякавы да таго, што адвываецца ў нашых суседаў - беларусаў - сказалі арганізатары.
Гэта ўжо трэці канцэрт “Салідарныя з Беларуссю”. У 2006 годзе канцэрт быў своеасаблівай падтрымкай для беларускай апазіцыі перад прэзідэнцкімі выбарамі, а ў 2007 годзе палякі дэманстравалі сваю салідарнасць з беларусамі 25-га сакавіка – у Дзень Волі. Штогод канцэрты збіраюць некалькі тысячаў чалавек, неабыякавых да Беларусі.
Аўтар ідэі канцэрту - Ініцыятыва Вольная Беларусь. Гэта арганізацыя, якая гуртуе вакол сябе маладых людзей, зацікаўленых у дэмакратычных пераменах у Эўропе. Гэтая група спантанна паўстала падчас украінскай рэвалюцыі, арганізуючы пікеты і маніфестацыі падтрымкі для прэзідэнта Юшчанкі ў Польшчы, а потым удзельнічаючы ў Польскай Місіі Назіральнікаў у Харкаўскім рэгіёне падчас паўторнага 2-га туру прэзідэнцкіх выбараў. Ад канца 2005 годa галоўным кірункам дзейнасці Ініцыятывы з'яўляецца падтрымка беларускай апазіцыі. Акрамя штогадовых канцэртаў, таварыства рэалізуе праекты дапамогі беларускай дэмакратычнай супольнасці.
Больш інфармацыі: www.solidarnizbialorusia.pl
Subscribe
  • Post a new comment

    Error

    Anonymous comments are disabled in this journal

    default userpic

    Your reply will be screened

    Your IP address will be recorded 

  • 2 comments