March 20th, 2008, 12:12 pm radio_svaboda К. Ст'юарт: “Я страшэнна сумую па Менску” “Я страшэнна сумую па Менску. Я была б нашмат больш шчасьлівая, калі б знаходзілася там. Але я вельмі занятая тут, паколькі я ў пастаянным кантакце са сваім пасольствам і з тым, што там адбываецца, як мы вырашаем праблему з гэтымі апошнімі патрабаваньнямі беларускіх уладаў. Я тут зусім не на вакацыях, я вельмі цяжка працую. Найбольш я сумую па людзях, я кожную раніцу прачынаюся і думаю пра тых людзей у Беларусі, зь якімі я хацела бы быць побач”