1 Падвышэньне цэнаў на паслугі ЖКХ непазьбежнае Кошты на камунальныя паслугі ў Беларусі сёлета могуць зноў узрасьці. Пра гэта заявіў міністар жыльлёва-камунальнай гаспадаркі Уладзімер Белахвостаў. Паводле словаў міністра, магчымасьці і рэсурсы падвышэньня энэргаэфэктыўнасьці, якія ляжаць на паверхні, ужо фактычна вычарпаныя: "Далейшае зьніжэньне затратаў магчымае толькі за кошт тэхнічных мерапрыемстваў: укараненьня энэргазьберагальнага абсталяваньня, замены адных відаў паліва на іншыя, мэханізацыі працэсаў на кацельных".Вядома, што Аляксандар Лукашэнка забараніў павялічваць кошты паслугаў больш за 5 даляраў цягам аднаго году. Але сёлета такой магчымасьцю міністэрства ўжо скарысталася ў студзені.