Кола сяброў "Свабоды" (radio_svaboda) wrote in by,
Кола сяброў "Свабоды"
radio_svaboda
by

Як улады падрыхтаваліся да Дня Волі

Сёньня 90-гадавіна абвяшчэньня незалежнасьці Беларускай Народнай Рэспублікі, Дзень Волі. Улады падрыхтаваліся да сьвята своеасабліва.

Менскіх школьнікаў, нягледзячы на вакацыі, прымушаюць 25 сакавіка правесьці цэлы дзень у школьным лягеры, а ўвечары абавязкова наведаць дыскатэку.

У некаторых рэгіёнах ствараюцца штучныя перашкоды, каб грамадзкія актывісты не змаглі прыехаць у сталіцу на сьвяткаваньне Дня Волі.



Мастак, сябра Сойму Партыі БНФ Аляксей Марачкін знаходзіцца ў прыёмніку-разьмеркавальніку на Акрэсьціна. Пра гэта паведаміў ягоны сын Ігар.

"Сем супрацоўнікаў міліцыі і АМАПу ўварваліся ў майстэрню, дзе знаходзіўся бацька, - распавядае Ігар Марачкін. - Яны правялі вобшук, канфіскавалі каля 40 расьцяжак і транспарантаў, якія былі зробленыя ў майстэрні да заўтрашняй вулічнай акцыі. Падчас вобшуку міліцыянты пабілі некаторыя прадметы керамікі, якія стаялі на паліцах. Знайшлі вядомую працу "Лялькі" і таксама забралі. Не кранулі толькі партрэты з грамадзкімі дзеячамі і геральдычныя выявы".


UPD: Алеся Марачкіна арыштавалі на 5 сутак
http://www.svaboda.org/content/Article/1049100.html
Subscribe
  • Post a new comment

    Error

    Anonymous comments are disabled in this journal

    default userpic

    Your reply will be screened

    Your IP address will be recorded 

  • 0 comments