janchuk wrote in by 😊cheerful Менск

Listens: Cranberries - Twenty One

Прагноз пасля ўчорашняга

Як толькі выйдзе Казулін і сфармуе кааліцыю з Мілінкевічам - ныняшняй уладзе будзе піпец. Хто ўчора быў каля плошчы Якуба Коласа, той дакладна ведае, чаму. Трэба было бачыць твары амапаўцаў, калі іх "загонную каробачку" прарваў Малады Фронт - амап раскідалі як кацянятаў. І нічога ім не дапамагло стрымаць людзкога напору. Няхай сабакі брэшуць - учорашняя акцыя была вельмі патрэбная.