Дэмакратычныя левыя сілы Беларусі адсьвяткуюць Першамай на плошчы Бангалор у Менску. Пра гэта Свабодзе паведаміў старшыня аргкамітэту ў справе сьвяткаваньня Аляксандар Бухвостаў:
“Сёньня мы правялі паседжаньне, на якім канчаткова вызначыліся з месцам акцыі. Яна пройдзе 1 траўня на плошчы Бангалор з 12 да 15 гадзінаў”.
Пытаньне аб фармаце акцыі ўзьнікла з такіх прычынаў. Менскі гарвыканкам адмовіў прафсаюзу радыёэлектроннай прамысловасьці праводзіць маёўку ў парку імя 50-годзьдзя Вялікага Кастрычніка. Але Партыя камуністаў беларуская, якая ўваходзіць у левыя палітычныя сілы, атрымала дазвол на правядзеньне акцыі на Бангалоры. Гэты дазвол і стаў вырашальным.
Сайты беларускай службы Радыё Свабода, Беларускага партызана, Хартыі-97 у часе Чарнобыльскага шляху былі атакаваныя. Два дні сайты Свабоды і Беларускага партызана недаступныя. Сябры Свабоды заклікаюць да кампаніі салідарнасьці за свабоду слова ў інтэрнэце.
Некаторыя з публікацыяў недаступнага пакуль сайту Свабоды чытайце на нашым блогу.