Кола сяброў "Свабоды" (radio_svaboda) wrote in by,
Кола сяброў "Свабоды"
radio_svaboda
by

Пачаўся збор подпісаў у абарону “Газеты Слонімскай”

Ужо некалькі месяцаў “Газета Слонімская” знаходзіцца пад пагрозай закрыцьця. Рэдакцыі адмовілі ў працягу дамовы арэнды без тлумачэньня прычыны, а спробы знайсьці памяшканьне нават у прыватных уласьнікаў не даюць ніякага выніку.

Галоўнага рэдактара Віктара Валадашчука выклікалі ў ваенкамат і паведамілі, што яго маюць забраць на вайсковыя зборы — маўляў, ён будзе служыць у сакрэтным інфармацыйным цэнтры.

Слонімскія мэдыкі сёньня далі заключэньне, што паводле стану здароўя Віктар Валадашчук ў мірны час нягодны да вайсковай службы.

Са слоў В.Валадашчука, ён праходзіў сёньня мэдыцынскую камісію разам з навабранцамі. Пасьля аднёс вынікі ў ваенкамат, дзе яму й сказалі, што ён можа ісьці спакойна працаваць далей.

У Слоніме распачаўся збор подпісаў у абарону “Газеты Слонімскай”.

Распавядае адзін з ініцыятараў збору лекар раённага шпіталю Іван Шэга:

“Вельмі шмат людзей далучылася да збору подпісаў. Я ў апошнім нумары зьмясьціў свой водгук на гэтыя падзеі. Дык мне нават з вёскі людзі тэлефанавалі, казалі, што ў іх многія чытаюць газэту. Людзі просяць: “Калі ласка, пастарайцеся газэту захаваць, бо яна нам вельмі патрэбная”.

Спадар Шэга кажа, што ён пазнаёміўся з рэдакцыйным калектывам, калі быў абраны дэпутатам Слонімскага раённага Савету і заўсёды дапамагаў газэце інфармацыяй.

“Цяпер, калі ў іх праблемы здарыліся, то мы выявілі ініцыятыву і напісалі зварот у Адміністрацыю прэзыдэнта. Са свайго дэпутацкага досьведу ведаю, што ў іншыя інстанцыі зьвяртацца няма сэнсу. А калі сабраць шмат подпісаў, то, мажліва, рэагаваньне атрымаем”,-- зазначыў спадар Шэга.

http://www.svaboda.org/content/Article/1110420.html

Можа быць, сярод вас ёсьць тыя, хто чытае “Газету Слонімскую” ці знаёмы зь яе лёсам? Падзяліцеся сваімі ўражаньнямі і меркаваньнямі!
Subscribe
  • Post a new comment

    Error

    Anonymous comments are disabled in this journal

    default userpic

    Your reply will be screened

    Your IP address will be recorded 

  • 0 comments