Андрей Александров (aliaksandrau) wrote in by,
Андрей Александров
aliaksandrau
by

Дзень славянскага пісьменства

Сёння адзначаецца Дзень славянскага пісьменства. Ён усталяваны ў гонар Кірыла і Мефодыя, якія стварылі кірылічную азбуку. А беларусы маюць нагоду ўзгадаць свайго першадрукара Францыска Скарыну, які зрабіў надзвычайны ўнёсак у распаўсюд пісьменства і развіццё навукі. На жаль, у Беларусі зараз няма ніводнае арыгінальнае кнігі, друкаванае Скарынай. Затое некалькі з іх захоўваюцца ў Празе. Тамсама ў Нацыянальнай бібліятэцы Чэшскай Рэспублікі захоўваюцца і лісты, якія пісаў і атрымліваў сам Францыск. Некаторы час ён працаваў садоўнікам пры двары караля Фердынанда. Дык вось, на Скарыну скардзіліся, што ён спрабаваў вырошчваць у каралеўскім садзе апельсіны, а на стол яго вялікасці ніводнага апельскіна так і не трапіла...
Subscribe
  • Post a new comment

    Error

    Anonymous comments are disabled in this journal

    default userpic

    Your reply will be screened

    Your IP address will be recorded 

  • 1 comment