Товарищ У (genosse_u) wrote in by,
Товарищ У
genosse_u
by

Вечера на хуторе близ Глыбокага

З артыкулу:
Н. В. Драбудзька
ТЭКСТЫ 3 ГАВОРКІ ВЁСКІ КАШТАЛЯНАЎШЧЫНА ГЛЫБОЦКАГА РАЁНА

Расказваюць Долгая Станіслава Антонаўна, 1922 г. н. i Долгі Іван Канстанцінавіч, 1923 г. н.

* * *
Пан [у часы прыгона] быў благі. У яго маёнтак вялікі, людзей многа. I што хацеў, то paбiў. Якую хацеў пару — тую разбіваў, яе да сябе браў. Задумае забіць — кажа: “Лезь на дрэва i кукуй, а я буду страляць — ці пападу?” Ну, я б яму накукаваў! Іскім хацеў, таго жаніў. Такі парадак быў. Дурныя мужыкі, рабілі у лапцёх i ўсё. Інцілігенцыя паднялася.

* * *
Маскалi — гэта стараверы. У ix ня вучацца на бацюшку, а як  бацюшка памрэць, тады прыходзяць, хто моліцца, сабіраюцца кругом стала, скока паложана, кладуць бароды на стол i пускаюць блаху. У чыю ўскочыць — той i поп.

* * *
Даўней дзяўчына як выйдзіць замуж — носіць чыпчык. Кап было ясна, што жанчына замужняя. Летам у чыпчыку, а зімой на яго платок, так, каб чыпчык быў відаць. Чыпчык беленькі, с карункамі, завязаваўся на банцік пад барадой [насілі да 1947 года]. I харанілі — маладую у цвітах, жанчыну — у чыпчыку.

* * *
Памёр пакойнік, даўнёй вазілі ix нанач у цэркву, кап ноч стаяў. Завязлі, а назаўтра хавалі. Прыехалі па яго, а яго за ноч чэрці выцягнулі з думаўя, ды цягнулі вон. I прыцягнулі аж да дзвярэй, а далей ня ўспелі. Як адчынілі дзверы, ён i ўпаў пад ногi. Ўсе папужаліся, а бацюшка не пусціў яго на кладбішча, прыказаў у балоце тапіць.

* * *
Ранёй людзі, ой, цёмныя былі! Была ў нас такая Юстачка, жыла з маткай. I прывязлі бальшавікі у маёнтак кіно. Прыйшли мы па яе, сталi i матку зваць — “Пойдзем, цёця, паглядзім, кіно дарма паказваюць”. А яна нам: “Дурныя вы, гэта вам ачмур даюць, чорт хвосцікам круціць, а вам i выдаецца рознае”.

* * *
Мая прапрабабушка памёрла i доўга з таго свету хадзіла. I толькі яе сын чуў, а болей ніхто. I хадзіла, хадзіла, а тады сынава жонка стала пытацца: “Чаму ноччы сабака вые? Ці не матуля гэта ходзіць?” А ён стаў казаць, што чуе, як маці ходзіць. Раз падпілнаваў. Завыў сабака, ён тады настроіўся, запалiў лучыну i пайшоў. А яна прыйшла ў складзік i капусту есць. А ён пытаецца: “Мама, што ты тут pобіш?” А яна кажа: “Я не адна, нас 12 чалавек [бачыць нябожчыкаў маглі толькі кроўныя родзічы]. Тады прасілі ксяндза, каб памаліўся. Як памаліўся, так i перастала яна хадзіць.

* * *
Жылі людзі ў адной дзярэўні, i па начах лётаў па полі нёйкі конь. Чалавек ноччы каня падпільнаваў i стукнуў палкай. А той конь быў ня конь, а золата зачараванае лётала. Як стукнуў, так золата i пасыпалася. I ён набраў цэлы гаршчок. А гэта золата было заклятае. Як стаў купляць будынак, у тым будынку ўся сям’я памёрла, а сам ён захварэў, рукі-ногі паскручвала, хадзіў міластыню пpaciў.

* * *
Мая бабушка як замуж зайшла, дык у курной хаце жыла. Тады комінаў не было — думалі, праз комін дух выходзіць. Як зацеплюць печ, усе кладуцца на палаці галовамі ўніз, пакуль дым сойдзець. Нясуць ежу, а ў міску — боўць кусок сажы. Другую бяруць...

* * *
Чалавек памёр малады яшчэ. I як пойдзеш па ваду ўдосвіткі, ён даганяў i лавіў. Hi было рады із ім. Узялі яго, выкапалі, атрэзалі галаву. А ён тады без галавы лётаў i галавой атрэзанай біў ycix. Тады папрасілі ксяндза, ён яго звізаў (рукi), паміжды ног галаву палажыў, i тады перастаў ён хадзіць, а то рады нi было.

АБРАД ПАХАВАННЯ
Як пакойнік паміраіць рана — крэпка добра, усё будзіць у гаспадарцы вясціся. A калі памрэць вечарам (хазяін дому), то ўся скаціна выдыхаіць, дужа цяжка ўжыцца. Самы лепшы дзень паміраць — субота, дзень Мацеры Божай.
Як памрэць пакойнік — яго адзяюць ва ўсё новае, кап людзі блага нi казалі, i молюцца, кап с таго свету не хадзіў, бо пакойнік сорак дней без прэдзелу, кап нічога врэднага нi paбіў дома. Атразу, як памрэць, нада наказаць у цэркву, кап далі на званы — бо пакойнік, пакуль не атзвоняць па ім, усё чуіць — i плач, i гаворку. У хаце пакойніка нада дзіржаць два дні, бо бывае, што чалавек заснець. Як пройдуць два дні — вязуць на магілкі. Як выносяць с хаты, дык усё кратаюць — i скаціну, i пчол, кап посля пакойніка нічога нi ўмірала. I абсыпаюць зярном, кап вялася гаспадарка. Як пахаваюць, сабіраюць ycix вяскоўцаў, кап накарміць ix i памянуць пакойніка. Нада сабраць ycix, бо абіжаіцца пакойнік, калі ня ўсім есцi дадуць. Першае, што ядуць — крупіная каша. Гэта каша пакойнікава. Гарэлку п’юць тры чаркі. Патом, на другі дзень, посля памінак, нада ўсё памыць у хаці, кап пакойніку на тым свеці было лёхка i чыста. Як памрэць хрысцьянін, то яго хароняць на магільніку, чараўнікоў на магільнік не пускаюць. Як паміраіць чараўнік, то кап лёхка памёр, нада яму ў xaцi страху прадзіраць. Чараўнікоў i вісельнікаў хароняць за магілкамі i бацюшка па ix ня моліцца. I хаваюць пакойшка толька посля абеду.

* * *
У маі — літання да Маткі Боскі. Ставім абраз, i сабіраімся i молімся. Каторая баба баявейшая — тая моліцца першая, мы падпяём. Цэлы месяц молімся i пяём. Просім мы уражаю. А с першага наябра па першае дзікабра моім ружанец да Маткі Боскі, пяць раз па дзесяць здровэсць i тожа пяём. Молімся, што нам Бог вырасціў уражай.

_____________________________________

 

З артыкулу:
В. Дз. Астрэйка, Н. В. Драбудзька
УЗОРЫ ГАВОРАК ЛЕПЕЛЬСКАГА, НАВАГРУДСКАГА I СЛОНІМСКАГА РАЁНАЎ

Расказвае Шушкевіч Ганна Дзмітраўна, 1912 г.н.

ВЯСЕЛЬНЫЯ ПЕСНІ

* * *
Сядзіць зайка пад елкаю,
Вочкі трэць,
Абіжаіцца ён на Сярошку,
За што б’ець:
— A ці я табе дарожачку пірабёх,
A ці я табе вараных коней папудзіў,
A цi я табе тваю Людачку абгудзіў?
Пipaбiў табе дарожачку шэрый воўк,
Папудзілі вараных коней жырапцы,
Абгудзілі тваю Людачку мылайцы.

* * *
(кожны радок паўтараецца 3 разы)

А соўнійка, а соўнійка
Калі майго саду ходзіш,
А ў мой бок нi заходзіш,
Майго сада нi абагрэіш,
Вішанік ні паспеіш.
Татулька мой роднінькій,
Калі майго двара ездзіш,
А ў мой двор нi заедзіш,
Майго гора нi атведаіш.
Татулька мой роднінькій,
А заедзь ка мне на двор,
А вазьмі майго гора,
А вазьмі ў чыста поля,
А ня сей пры дарозі
А пасей пры даліні,
Каб дзевачкі нi хадзілі,
Майго гора нi шчыпалі,
Вяночкаў нi зьвівалі,
На галоўках нi насілі,
Maiм горам нi красілі.

Запісана ў 1997 г. у в. Верабкі Лепельскага р-на

 

Расказвае Пяцюк Анна Аляксандраўна, 1929 г. н.

ПРА ВЁСКУ ПАРЭЧЧА
Это ўсё Парэчча: вот там вот Келькі, там было шэсьць ці сем хат, далей гэто Бяльчыцкія, там далей Пяцюкаўшчына, там мястэчко. Вот усё такімі кучачкамі — тры кіломэтры начыная атсюда во туда. Парэчча назвалі так. Тут мянялі людзей на сабак, яшчэ куплялі. Это ўжо даўным-даўно [было]. Тут усе купленыя людзі пазасельваліся.
Запісана ў 1999 г. у в. Парэчча Навагрудскага р-на

 

Расказвае Кіеня Надзея Аляксандраўна, 1924 г.н.

ЛЯЧЭННЕ ЛІШАЮ
Лішай выразаюць. Ест тут дзет — водзіць, водзіць [па лішаю], нейкі сучок возьмець тaкi, гаворыць:

Лішай, лішай,
Гаўно мяшай

I патом — стук эты сучок разоў сколька, i тожа памагала, прападалі лішаі гэтыя.
Запісана ў 1999 г. у в. Васылевічы Навагрудскага р-на

 

Расказвае Праўдзік Аляксандра Канстанцінаўна, 1932 г. н. (ураджэнка в. Голі)

У нас была вайна. I немец сільно ўбіваў ycix. Нас у Голі [назва вескi] спалілі, а нікого нi забилі. Завязьлі нас у другія дзярэўні, паехалі. I тады людзі зьбіраліся, з вечара да дванаццаці часоў мушчыны стаулялі крастэ у дзярэўнях. А бабы пралі i ткалі рушнікэ i вешалі на этыя крастэ, i это ўсё каб за ноч зрабілі. I тады немец пракраціў біць нарот. Это правільно, я то помню, ужэ добро помню.

АД ВЫПАДЗЕННЯ ВАЛАСОЎ
Аер ат станаўлення валасоў. Аеру многа у нас. Як воласы вылазяць, мый голаву. Карэнё накапай увосень, мyci, у сенцябры яго трэ капаць, насушы, i як мыіш голаву, вазьмі ў воду, як я дак у печку стаўлю, у печы выпальваю, яна нацягне, і харашо ад галавы, ад станаўлення валасоў. У майго старшаго хлопца былі валасы. Як быў у Чарнобылі — ён быў у салдатах, яго пасылалі спасаць тых людзей, i ў яго выпадалі валасы кускамі з галавы. I гэдак во ён усё урэмя аерам мыў, i валасы устанавіліся. Аер, ён велькі на pacпуцi ж гэдакі расьце. Карэнё гэто вырывай, памый i сушы, только нi на сонцы, ніяко лякарство на сонцы ні сушыць, трэбо у цёмным відзе, сонца выпякае ўсё, а у цёмным відзе яно ўсё астаецца ў крэпасьці.

 

Расказвае Праўдзік Уладзімір

Вось у вайну было, скажэм, асколкам [параніць — В. А.], шыпучка была, сам i лечыў. Этай шыпучкай заліеш — ана шыпіць i рану ачышчае, i загоіцца, рас-два. А цяпер его нi відаць. Я ўжэ па бальніцах — i тое, i тое, а шыпучкі этай i няма. Іна пашыпіць, пашыпіць, каб это балело, ці што, так шыпіць, ано, мусі, унісцягае гэту грась, а цяпер ёго нічого не відаць.
Запісана ў 1998 г. у в. Нізы Слонімскага р-на

Друкуецца па кнізе “Жывое наша слова”, Мн.: Беларуская навука, 2001

Subscribe
  • Post a new comment

    Error

    Anonymous comments are disabled in this journal

    default userpic

    Your reply will be screened

    Your IP address will be recorded 

  • 1 comment