palitekanom (palitekanom) wrote in by,
palitekanom
palitekanom
by

Захаваў прамысловасць?

Шмат хто ў нас любіць казаць пра асабістую ролю грамадзяніна Л. у адраджэнні беларускай прамысловасці. Маўляў, прадпрыемствы падняліся з каленаў. Магчыма, і так. Але ўсякае падобнае адраджэнне мае ўласную цэну. Дык вось, паводле цэй кніжэнцыі за апошнія гады мы незваротна страцілі болей за 50% вытворчасцяў 5-га тэхналагічнага ўкладу. Месца робататэхнікі і нанаэлектронікі занялі нафтаперапрацоўка і здабыўная прамысловасць. Так што, пакуль мы ўпэўнена і стабільна боўтаемся ў 60-70 гг. мінулага стагоддзя, цывілізаваны свет імкліва павялічвае тэхналагічны адрыў.

Дарэчы, у нашай гісторыі ўжо была адна такая "спецыялізацыя". Рэч Паспалітая нязадаўга да свайго разбурэння пачала пастаўляць зерне і лес у Заходнюю Еўропу, дзе тады адбывалася першая прамысловая рэвалюцыя. Дэфіцытны сельскагаспадарчы экспарт у буржуйскія краіны ішоў на "ўра". Менавіта тады была высечана большая частка польскіх і значная беларускіх пушчаў. Грошы цяклі ў магнацкія кішэні велізарнаю ракою. А сяляне з кожным годам мелі болей і болей гадзін паншчыны на "фальварку" паноў-экспарцёраў. У пройгрышы заставалася толькі дзяржава, якая ператварылася ў сыравінны прыдатак Захаду і злоснага канкурэнта Усходу - Расейскай імперыі. Як толькі РП аслабела да належнай кандыцыі, яна тут жа была разарваная для забеспячэння стабільнасці ў рэгіёне.

Ну а гісторыя вучыць, як вядома, таму, што нічому не вучыць.
Subscribe
  • Post a new comment

    Error

    Anonymous comments are disabled in this journal

    default userpic

    Your reply will be screened

    Your IP address will be recorded 

  • 0 comments