Кола сяброў "Свабоды" (radio_svaboda) wrote in by,
Кола сяброў "Свабоды"
radio_svaboda
by

Айца Леаніда Акаловіча аштрафавалі

Сьвятара прызналі вінаватым ва ўдзеле ў несанкцыянаваным сходзе і прысудзілі яму штраф у памеры 30 базавых велічынь — гэта болей за мільён рублёў.

Такі прысуд вынес судзьдзя Сяргей Епіхаў.

Пасьля суду Леанід Акаловіч накіраваўся дадому ў Менск.

19 красавіка ў вёсцы Дражна Старадароскага раёну быў усталяваны шасьціканцовы крыж у памяць пра 25 мірных сялян, забітых савецкімі партызанамі ў 1943 годзе. Сьвятар Беларускай аўтакефальнай праваслаўнай царквы айцец Леанід Акаловіч асьвяціў крыж. Пазьней міліцыянты склалі пратакол на арганізатараў мерапрыемства, якое было расцэнена як несанкцыянаваны сход. На 15 сутак за гэта былі асуджаныя грамадзкі актывіст Вячаслаў Сіўчык і аўтар кнігі пра трагедыю вёскі Дражна, дасьледчык Віктар Хурсік.

http://www.svaboda.org/content/Article/1140128.html
Subscribe

  • Post a new comment

    Error

    Anonymous comments are disabled in this journal

    default userpic

    Your reply will be screened

    Your IP address will be recorded 

  • 1 comment