Стаць Літвінам і быць ім!
Раджу, раджу й 'шчэ раз - раджу!
Як модна казаці ў бай-ЖЖ, гэта "праґрамны пост" :)
Адзіны зь літвінскіх поглядаў на саміх сабе...
"...крэўныя вузы ў нашым рэгіёне не заўжды аўтаматычна перакладаюцца на самаазначэньне ў нацыянальным сэнсе, а ў мяшаных сем’ях гэтае самаазначэньне становіцца пытаньнем асабістага, сьвядомага выбару чалавека. Нават у выпадках, калі сямейная сытуацыя здаецца не пакідае сумневаў адносна нацыянальнага самаазначэньня, агульная культурная сытуацыя, кан’юнктура ды іншыя фактары могуць аказаць пераможны ўплыў на вынік гэтага самаазначэньня. Менавіта таму і ёсьць асаблівы сэнс у напісаньні дадзенай працы дзеля Нашага Краю, дзе часта вызначэньне ўласнай сьвядомасьці ёсьць актам волі, а не даецца аўтаматычна звыш..."
Пан Аляксандар Стральцоў-Карвацкі (litua):
"...Частка старых Літвінаў, якая яшчэ жыве мае просты страх да публічнай дэманстрацыі ўласнай культуры, існуючы ў меншасьці. Другая частка, да якой належыць у асноўным малодшае пакаленьне, інтуітыўна шукаючы свае карані, адчулі свойскасьць Літвіншчыны і сталі Літвінамі з выбару. Наша задача зьвязаць паміж сабой гэтыя дзьве групы і такім чынам забясьпечыць непарыўнасьць традыцыі..."
Запрашаем годна сустрэці Перапіс-2009
разам з
litviny2009 і
lithuaniae2009!