Кросспост яшчэ і сюды:
Сябры,ужо некалькі год я спрабую ці то ў Польшчы, ці ў Нямеччыне распавядаць усім пра Беларусь: пра гісторыю, насельніцтва, месцазнаходжаньне, культуру, сымболіку, кантакты з Эўропаў і г.д. У Нямеччыне неяк нават зрабіў прэзэнтацыю (праўда на адмысловую тэму толькі), і тады зразумеў, што вельмі патрэбная
файная і поўная прэзэнтацыя ў Powerpoint пра Беларусь.
Каб сьцісла, але поўна (па тэмах) ды ў малюнках была прадставлена нашая краіна.Я бачыў нешта падобнае ў індыйцаў. Зроблена было даволі няблага. Людзі, з якімі я радзіўся, падтрымалі, што гэта вельмі патрэбна, прычым ужо зараз.
Вось і хачу спытаць: можа нехта мае ўжо нешта падобнае і хацеў бы падзяліцца?
Бо пачынаць з нуля будзе даволі доўга і цяжка, а рабіць трэба...