AzarkinM (azarkinm) wrote in by,
AzarkinM
azarkinm
by

Бабруйск-Цялушы-Красны бераг

Стэлефанаваўшыся папярэдне са знаёмым, атрымала інфармацыю ў якой чарзе, дзе і што трэба глядзець, хаця папярэдне вядома паглядзела ў абшарах беларускага Нэта. Рассмяшыла тое, што са словаў сябра не трэба ў людзей пытацца “Як даехаць да крэпасці”, бо тады яны пачынаць паказваць у розныя бакі горада, дзе там сям яшчэ стаяць часткі вежаў абарончых збудаванняў. А трэба пытацца месца, пра якое ведае любы бабруйчанін “Лядовы палац”, бо ён размешчаны на тэрыторыі крэпасці, і менавіта там знаходзяцца асноўныя рэшткі калісьці цэльнага, а зараз разрозненага збудавання.

І сапраўды, на тэрыторыі крэпасці вядуцца некаторыя ўпарадкаванні, кладзецца плітка, ідзе рэстаўрацыя, АЛЕ палазіць там можна. Большасць збудаванняў не зачынены, бо рэстаўрацыя да іх яшчэ не дайшла і захапленцы лазання па калідорам, вежаў, па цёмным закуткам, па разваленым лесвіцам можаце ехаць менавіта ў Бабруйск. Шкада, што не ўзялі з сабой ліхтарык, бо тады адчувальна мы да вечара завіслі бы ў гэтай крэпасці. Мы з мужам аптымісты, бо калі мы глядзім на занядбаны стан палаца, крэпасці, любой забудовы, мы пачынаем марыць аб тым, як файна тут размесціць гатэль, рэстарацыю, кафэ, ці карчму. І такіх месцаў у Бабруйскай крэпасці шмат. Крэпасць калісьці займала тэрыторыю 2 км па дыяметру і проста можна ўявіць, якая яна магла быць велічная калі стаяла на беразе ракі, і якім сапраўдным фарпостам выглядала на гэтай тэрыторыі. Дарэчы крэпасць пабудавана напачатку ХІХ ст. пры цараванні ў Расіі Аляксандрам І.





(Даволі часта пабачанае вельмі цяжка ўспрыняць фотаапаратам, як горы так і лесвіцы, палацы, лёхі, робяць ураджанне самім асяроддзем вакол яго. На фота вельмі рэзкая ідучая ў гару лесвіца ў адным з закуткоў крэпасці)

(А тут, чаму б мясцовым ўладам не размесціць карчму ці рэстарацыю, ці кафэ?)

(З аднаго боку вежы якія былі галоўнымі апорнымі пунктамі крэпасці падобны паміж сабой, але маюць свае асаблівасці)

(вось так выглядае ўжо амаль адрэстаўраваны фарпост. Патрапілі туды, толькі таму, што нашыя папярэднікі выламалі дзвер)

(Лесвіцы, што выводзяць людзей з падземнай часткі, ці на дах, чамусьці руплівыя будаўнікі не спяшаюцца рэстаўраваць, большасць з іх у такім стане)

Дарэчы, як я ўжо казала ў самой крэпасці, па сярэдзіне знаходзіцца Лядовы палац. Мне ён не спадабаўся, здаравенная грамадзіна, нагадвае НЛА, які прызямліўся ў гэтых краях. Амаль адразу пасля адкрыцця палаца, яго зачынілі для наведвальнікаў і пачалі далей даводзіць усё да толку, бо як паказвае практыка такімі ўдарнымі тэмпамі, якія часамі здаюцца нашым будаўнікам, зрабіць нармальна ўсё немагчыма. Дарэчы, падчас пабудовы палаца, будаўнікі адкрылі вельмі шмат лёхаў якія злучалі вежы крэпасці паміж сабой.


Пасля галоўнага козыра Бабруйска для турыстаў, мы паехалі паглядзець яшчэ адзін любымі бабруйчанамі помнік – архітэктурную скульптуру “Бобр”. Адчынена яна была да “Дажынак”, якія праводзіліся, ці то 2, ці то 3 гады таму ў горадзе. Мы нават смяяліся з сябрамі, што трэба ездзіць па тых гарадах дзе праходзяць Дажынкі. Бо перад гэтым ўсё прыбіраецца, фарбуецца, чысціцца. Бобр стаіць насупраць галоўнага ўваходу на Бабруйскі рынак. І на новай завядзёнкі народ сам прыдумляе свае асаблівасці і традыцыі, да новых помнікаў. І вось тут, калі ты патрэш па залатому пярсцёнку, залатому ланцужку бабра пасля набыцця на рынку, ці перад, то табе вернуцца патрачаная грошы ўдвая. А ў бліжэйшы час плануеца адчыніць яшчэ адну скульптуру ў Бабруйску – помнік знакамітаму Шуры Балаганаву з “Залатога цяля”, які так цудоўна і яскрава распавядаў пра горад сваёй мары Бабруйск. Вось што я знайшла ў ЖЖ прасторы пра плануемае адкрыццё http://community.livejournal.com/babryisk/15981.html А фота скульптуры можна паглядзець тут http://community.livejournal.com/babryisk/31393.html#cutid1


А ўвогуле горад пакідае вельмі добрае ўражанне за сабой. Вядома як і паўсюдна ёсць шмат месцаў і забудоў у горадзе, якія чакаюць свайго часу і рэстаўратараў.

Па дарозе яшчэ ў адно месца якое мы збіраліся паглядзець за гэты дзень, заехалі паглядзець на царку к. ХІХ ст. у вёсцы Цялуша Бабруйскага раёна, якая знаходзіцца літаральна ў кіламетрах 15 ад Бабруйска і па дарозе да Краснага берага. Яна была пабудавана прыблізна ў 1895 годзе П. Варанцовым-Вельямінавым. Вельмі прыгожа глядзіцца на фоне старых дамоў вёскі, хаця я не з’яўляюся прыхільнікам маскоўскага стылю з цыбулінамі на канцы вежаў у цэрквах. Мяне не перастаюць здзіўляць нашы мясцовыя жыхары, якія могуць ведаць шмат чаго, але толькі не пра тое месца дзе жывуць. Вось так і дзеўчына гадоў за 25 якая сядзела побач з царквой на лаўцы, на маё пытанне “Калі была пабудавана царква”, адказала даволі проста “ Яна была яшчэ ў вайну”. А на маё пытанне “У Вялікую Айчынную?”, адказ быў “Калі немцы былі”. Вось так і жывем не ведаючы ні племені свайго ні роду. Пасля такіх адказаў, я магу толькі здагадвацца якія б адказы я атрымала на звычайныя пытанні па гісторыі Беларусі. :-(



Наступнай кропкай у нашым маршруце быў Красны бераг (Гомельская вобласць), дзе знаходзіцца палацава-паркавы комплекс Козелаў-Паклеўскіх, якія быў пабудаваны напрыканцы к. ХІХ ст. На тэрыторыі комплексу ў 1922 годзе быў пабудаваны Сельска-гаспадарчы каледж (раней тэхнікум). На жаль, самім палацам можна падзівіцца толькі з-за плыта вышэй чалавечага роста, бо тут з 1993 года вядуцца рэстаўрацыйныя працы, і абяцаюць іх скончыць у 2010 годзе (як можна пабачыць гэта па пашпарце аб’екта). Калі рэстаўрацыя будзе скончана, думаю прыехаць сюды яшчэ раз і паглядзець, бо сам палац захаваўся ўнутры вельмі добра бо падчас вайны тут знаходзіліся спачатку савецкі, а пасля і нямецкі шпіталь. Калі верыць зноўку апісанням, якія знайшла ў Нэце, то сцены і столі палаца ўпрыгожаны лепкай, якая ні разу не паўтараецца ў 36 пакоях. Вакол палаца вельмі прыгожыя сцежкі з бруку па паркаваму комплексу, і вядома калі ўсё прывесці да ладу то жадаючых наведаць яшчэ адзін паркавы комплекс, якія можна прыраўняць па сваёй гістарычнай важнасці да Нясвіжскага і Мірскага, а тое і вышэй, бо тут захавалася ўсё ў сваім першапачатковым стане. І зноўку распавяду пра нашых жыхароў. Мы заехалі ў вёску Красны бераг, не з таго боку і вельмі доўга шукалі гэты палац, на пытанні як яго знайсці і дзе ён знаходзіцца праяджаючыя на ровары дзяўчаты сказалі што “Мы з тэхнікума і не ведаем дзе ён знаходзіцца”, хаця сам тэхнікум як раз і размешчаны на тэрыторыі комплекса. “О часы, о норавы!”, мясцовы люд ніколі мабыць не перастане мяне здзіўляць сваімі ведамі гісторыі.

(Гэта тое што можна зняць мінаючы зялёны плыт, які агароджвае палац)



(ячшэ адно забудова з сядзібнага комплексу)

Побач з палацавым комплексам размешчаны мемарыял загінуўшым у дзіцячым канцлагеры “Красны бераг”. Быў адчынены ў 2007 годзе і размешчаны ў яблыневым садзе, дзе пасаджаны вялікія клумбы рамонкаў. Мемарыял уражвае, сваёй задумкай, цішынёй і арыгінальнасцю.

На ўваходзе ў комплекс стаіць каменны клас з каменных белых парт і чорнай дошкі на якім напісана пісьмо дзяўчынкі з канцлагера да таты.


З іншага боку дошкі мапа Беларусі з адзначанымі канцлагерамі, якія размяшчаліся на нашай тэрыторыі.


На белым карабліку, які робяць усе дзеці з паперы імёны дзяцей. Я налічыла 120 імёнаў, якія не паўтараюцца і напісаны нібыта на лістку з сшытка ў клетку.


А за карабельчыкам вітражы дзіцячых малюнкаў, якія яны малявалі ў канцлагеры. КУ канцлагеры знаходзілася 1990 дзетак якія былі донарамі для параненых нямецкіх салдат і якіх пасля звазілі ў Нямеччыну.


Калі раптам будзеце не далёка, з’ездзіце туды і паглядзіце, хвіліны якія там правядзеце вартыя таго.

Вось так мы правандравалі па маршруце Мінск – Бабруйск – Цялушы – Красны бераг – Мінск.
Subscribe
  • Post a new comment

    Error

    Anonymous comments are disabled in this journal

    default userpic

    Your reply will be screened

    Your IP address will be recorded 

  • 0 comments